У Бараўлянах музычную школу пасялілі ў інтэрнат

У Бараўлянах пад Мінскам вучні музычнай школы займаюцца ў будынку інтэрната: менавіта там знаходзяцца музычныя класы. 270 дзяцей цясняцца ў 10 пакоях і замінаюць насельнікам інтэрната, паведамляе Белдзяржтэлерадыёкампанія.  У пакоі, разлічаным на 2 чалавекі, рэпетуюць 14. Менавіта ў такіх умовах існуе ўзорны ансамбль з прыстойным гастрольным спісам “Бараўнялская крынічка”. Насельнікі інтэрнату даўно мараць пажыць у цішыні, а вучні музычнай школы — пераехаць у асобны будынак.  

Музычная школа павінна з’явіцца ў Бараўлянах толькі праз пяць год, разам з бібліятэкай і кінатэатрам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі