У Барысаве пабудуюць стадыён нязвыклай формы (фота)
У лютым‑сакавіку ў Барысаве пачнецца будаўніцтва новага футбольнага стадыёну. Ён будзе разлічаны на 13 тысяч гледачоў. У Барысаве ўжо вядуцца падрыхтоўчыя працы. У прыватнасці, расчышчаецца месца ад ляснога масіва для пракладкі дарогі да будучай пабудовы.
Праект стадыёна апублікаваны на сайце champ.by. Як паведаміў намеснік гендырэктара ФК БАТЭ Віктар Хадасевіч, гэты варыянт пакуль неафіцыйны, але кіраўніцтва клуба схіляецца да яго.
Праект стадыёна апублікаваны на сайце champ.by. Як паведаміў намеснік гендырэктара ФК БАТЭ Віктар Хадасевіч, гэты варыянт пакуль неафіцыйны, але кіраўніцтва клуба схіляецца да яго.