У Барысаве пад будынкам райвыканкама мітынгуюць прадпрымальнікі

Прыкладна 200 прадпрымальнікаў выйшлі да будынка Барысаўскага райвыканкама з патрабаваннем не павышаць арэндную плату на рынку "Геракамбел".
Пра гэта паведаміў старшыня арганізацыйнага камітэта грамадскага аб’яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў.

Паводле яго слоў, дэлегацыя ў складзе старшыні савета гэтага рынка з членамі савета цяпер сустракаецца з мэрам Барысава Васілём Дзелюком.

Нагадаем, 7 верасня прадпрымальнікі Барысава падалі заяву ў пракуратуру, а таксама ў Мінаблвыканкам і Камітэт дзяржкантролю па Мінскай вобласці з просьбай вырашыць пытанне аб арэнднай плаце на рынку "Геракамбел".

19 верасня на імя старшыні савета рынка "Геракамбел" прыйшоў адказ з пракуратуры, у якім гаварылася, што пытанне не знаходзіцца ў кампетэнцыі гэтага ведамства. Пракуратура пераадрасавала скаргу ў камітэт дзяржкантролю Барысаўскага раёна. Мінаблвыканкам таксама адмовіў прадпрымальнікам.

На думку чыноўнікаў, "Геракамбел" знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і адміністрацыя мае права павышаць арэндную плату ў сувязі са стратнасцю рынка.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі