У Барысаве спісы неплацельшчыкаў друкуюць на жыроўках
У Барысаве вынайшлі свой метад барацьбы са злоснымі неплацельшчыкамі за камунальныя паслугі. Спісы “злачынцаў” вывешваюць у грамадскіх месцах, публікуюць у мясцовым друку і на адваротным баку камунальных квіткоў. Як запэўніў Еўрарадыё дырэктар Барысаўскага гарадскога ўнітарнага прадпрыемства “Жыллё” Ўладзімір Караткевіч, у змаганні за кожны “камунальны” рубель усе сродкі добрыя.
Уладзімір Караткевіч: “Мы змяшчаем іх на жыроўках камунальных плацяжоў, на адваротным баку: “злосныя неплацельшчыкі”. Была таксама інфармацыя ў газеце. Усе метады добрыя”.
Дырэктар прадпрыемства таксама адзначыў, што агалошванне спісаў неплацельшчыкаў дае свой плён: людзі пачалі сплочваць свае запазычанасці. Камунальнікі заяўляюць, што працягнуць акцыю да апошняга неплацельшчыка.