У батальёне "Тэрор" абверглі звесткі пра колькасць параненых
У беларускім батальёне "Тэрор", які ваюе ў складзе УСУ, пацвердзілі страты, але абверглі колькасць параненых.
"Выконваючы баявыя задачы па вызваленні населеных пунктаў на поўдні Украіны, байцы батальёна "Тэрор" панеслі страты. Аднак колькасць параненых, якая распаўсюджваецца ў СМІ, не адпавядае рэчаіснасці", — заявілі ў батальёне.
Пры гэтым у батальёне афіцыйна не пацвердзілі гібель байца, пра якую раней паведамілі беларускія СМІ. Разам з тым вайскоўцы дадалі, што СМІ шкодзяць вайскоўцам і іх блізкім, калі публікуюць пазыўныя і асабістыя звесткі байцоў. А таксама "перашкаджаюць планамернай дэакупацыі Украіны і Беларусі, працуючы на ворага".
Раней паведамлялася, што машына, у якой ехалі байцы "Тэрора", была падбітая мінай ці снарадам. Сцвярджалася, што кіроўца-беларус загінуў, а яшчэ пяцёра байцоў атрымалі раненні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.