У Беларусь прыбыла афіцыйная дэлегацыя Шры-Ланкі

Гэта першы візіт у Беларусь дэлегацыі Шры-Ланкі такога ўзроўню. У праграме трохдзённага візіту — афіцыйныя сустрэчы, экскурсія на МАЗ і наведванне культурных аб'ектаў Менска.

У рамках візіту ў сталіцы будзе арганізаваны бізнэс-форум і турыстычны форум з удзелам дзелавых кругоў дзвюх краін. У тэатры оперы і балета адбудзецца вечар Шры-Ланкі, піша інфармагенцтва БелаПАН

Па інфармацыі МЗС, Беларусь і Шры-Ланка зараз абмяркоўваюць магчымасць арганізацыі ў Азіі зборачных вытворчасцяў нашай тэхнікі. Акрамя таго, Шры-Ланка зацікаўленая "у развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва" з Беларуссю. У Беларусі навучаюцца 262 студэнты з гэтай азіяцкай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі