У Беларусь прыбыла вайсковая тэхніка з Расіі

Як інфармуе БелаПАН, у парадзе паўдзельнічаюць самаходныя пускавыя ўстаноўкі са складу аператыўна-тактычнага ракетнага комплексу "Іскандэр" і зенітнага ракетнага комплексу С-400 "Трыумф". Мяркуецца, што ў механізаванай калоне мінчукі і госці сталіцы ўбачаць і бронеаўтамабілі "Тыгр", вядомыя па "крымскай спецаперацыі" (на здымку УНІАН).

Нагадаем, у святкаванні Дня Незалежнасці возьмуць удзел больш за 3700 вайскоўцаў і каля 240 адзінак вайсковай тэхнікі. Упершыню пройдзе калона "партызанаў" у адпаведнай экіпіроўцы з унікальнай стралковай зброяй часоў Другой сусветнай вайны.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі