У Беларусь прыбыў яшчэ адзін эшалон з вайсковай тэхнікай з Расіі

Эшалон з вайсковай тэхнікай / Мінабароны РФ, ілюстрацыйнае фота
Эшалон з вайсковай тэхнікай / Мінабароны РФ, ілюстрацыйнае фота

8 снежня ў Беларусь з Расіі прыбыў чарговы эшалон з вайсковай тэхнікай, паведамляе ТГ-канал супольнасці чыгуначнікаў.

Ён адправіўся з станцыі Сяляціна 6 снежня. Пункт прызначэння — станцыя Палонка каля палігона "Абуз-Лясноўскі" ў Баранавіцкім раёне.

Паведамляецца, што ў Беларусь прыбылі больш за 15 бензавозаў, не менш за 5 КамАЗаў, 3 "Уралы" і БТР-80А, а таксама 3 грузавыя вагоны з суправаджэннем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі