У Беларусь прыбывае дэлегацыя Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця

7—9 чэрвеня Беларусь з кансультатыўным візітам наведаюць прадстаўнікі савета дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.
Падчас візіту прадстаўнікі банка азнаёмяцца з эканамічнай і палітычнай сітуацыяй у краіне, а таксама з вынікамі дзейнасці банка ў Беларусі з часу апошняга падобнага візіту ў 2004 годзе.

Запланаваныя сустрэчы дэлегацыі з першым намеснікам прэм'ер-міністра, кіраўніком банка ад Беларусі Ўладзімірам Сямашкам, прадстаўнікамі Нацбанка, шэрагу міністэрстваў, банкаў-партнёраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі