У Беларусь прыедзе еўракамісар Штэфан Фюле

Візіт у Беларусь еўракамісара па пытаннях пашырэння Еўрасаюза і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле чакаецца ў найбліжэйшы час. Пра гэта заявіў на 13-м Мінскім форуме намеснік міністра замежных справаў Беларусі Валеры Варанецкі, паведамляе БЕЛТА. Са словаў Варанецкага, цягам апошняга часу значна актывізаваліся кантакты паміж знешнепалітычнымі ведамствамі Беларусі і краінаў Еўрасаюза, адбылася серыя візітаў на розных узроўнях. У сваю чаргу беларускія прадстаўнікі прымалі актыўны ўдзел у дзейнасці ўсіх чатырох платформаў “Усходняга партнёрства”. Усё гэта пацвярджае ўзаемную зацікаўленасць Беларусі і Еўрасаюза ў паляпшэнні адносінаў, адзначыў намеснік міністра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі