У Беларусь прыедзе іерарх з Ватыкану кардынал Зянон Грахалеўскі

6-8 снежня Беларусь наведае прэфект кангрэгацыі каталіцкай адукацыі ў Ватыкане кардынал Зянон Грахалеўскі. Ватыканскі іерарх прыбывае на запрашэнне біскупа Аляксандра Кашкевіча і семінарыйнай супольнасці Гродна. Нагодай для гэтага сталася 20-годдзе Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, святкаванне якога адбудзецца гэтымі днямі, паведамляе сайт catholic.by. Кангрэгацыя Каталіцкай Адукацыі клапоціцца пра амаль 1000 каталіцкіх універсітэтаў, 150 тэалагічных факультэтаў, якія існуюць пры свецкіх універсітэтах, пра звыш 3000 духоўных семінарый, тысячы каталіцкіх школ, у якіх навучаюцца каля 50 мільёнаў вучняў. Сама кангрэгацыя можа лічыцца старэйшым міністэрствам адукацыі ў свеце: ужо ў 1588 годзе папа Сікст V утварыў ведамства, якое апекавалася ўніверсітэтамі, што дзейнічалі тады ў Рыме.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі