У Беларусь прыедзе іерарх з Ватыкану ў пытаннях мас-медыя
Галава Папскай рады па сродках масавай інфармацыі архібіскуп Клаўдзіё Марыя Чэлі наведае Беларусь 12-15 траўня наступнага года, паведамляе БЕЛТА. Плануецца, што іерарх з Ватыкану выступіць на канферэнцыі, прысвечанай мас-медыя. На яе будуць запрошаныя прадстаўнікі духавенства, сродкаў масавай інфармацыі, а таксама свецкія журналісты. Апроч таго, на наступны год запланаваная пілігрымка каталіцкіх вернікаў з Беларусі на Святую Зямлю, у часе якой ў Ерусаліме будзе ўсталяваная і асвечаная таблічка з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове.