У Беларусь прывезлі 15 вагонаў расійскіх вайскоўцаў — супольнасць чыгуначнікаў

Чыгунка / pixabay.com
Чыгунка / pixabay.com

У ноч з 5 на 6 студзеня з чыгуначнай станцыі Смаленска ў бок Беларусі прайшоў спецыяльны цягнік, у складзе якога было 15 пасажырскіх вагонаў (пераважна плацкартных). У цягніку везлі расійскіх вайскоўцаў, паведамляе тэлеграм-канал "Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі".

Чыгуначнікі не ведаюць станцыі прызначэння цягніка ў Беларусі. Трапіць у нашу краіну цеплавоз, які цягнуў састаў, мог праз стык Рудня—Завольша, які вядзе на Віцебск, ці праз стык Красное—Асінаўка, які вядзе на Оршу.

Зыходзячы з колькасці пасажырскіх вагонаў, мяркуюць, што ў іх магло ехаць каля 800 чалавек.

Зранку стала вядома, што ў Беларусь прыбылі два цягнікі з расійскай вайсковай тэхнікай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі