У Беларусі 37 школ закрытыя на каранцін

З-за грыпу і ВРВІ навучальны працэс прыпынены ў 37 школах Беларусі. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гігіены і эпідэміялогіі.
Як паведаміла галоўны эпідэміёлаг Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан, за апошні тыдзень у Беларусі ўзровень захворвання грыпам і ВРВІ знізіўся на 1,9% у параўнанні з папярэднім тыднем.

Паводле яе слоў, ідзе вельмі павольнае зніжэнне ўзроўню захворвання. Пры такіх тэмпах эпідэмія можа скончыцца праз 2 – 3 тыдні. Карабан таксама паведаміла, што сярод вірусаў сёлета грып займае малаважнае месца.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі