У Беларусі 9 верасня даражэе аўтамабільнае паліва

Пра падаражэнне Еўрарадыё паведамілі на аўтазапраўках. "Белнафтахім" інфармуе, што АІ-92 (К5) будзе каштаваць 10100 рублёў за літр (было 9700 рублёў), а АІ-95 (К5) — 10850 рублёў за літр (было 10400 рублёў). Дызельнае паліва (К4) будзе каштаваць 11150 рублёў за літр (было 10500 рублёў). 

Гэта трэцяе сёлета падаражанне аўтамабільнага паліва. Папярэдняе адбылося тры тыдні таму — 19 жніўня. Дарэчы, у 2011 годзе паліва даражэла 11 разоў, у 2012-м — 4 разы, у 2013-м — 5 разоў. 

Фота — mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі