У Беларусі абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі
Высокая пагроза пажараў / lepelles.by
Чырвоны ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі праз пагрозу лясных пажараў. Паводле звестак Белгідрамета, пажарная небяспека 5-га (самага высокага) класа чакаецца на большай частцы Гомельскай і Мінскай абласцей, а таксама ў сталіцы.
Пакуль што чырвоны ўзровень небяспекі абвешчаны да 6 верасня ўключна, але ён можа быць прадоўжаны.
Цяпер не рэкамендуецца наведваць лясы, а тым больш разводзіць агонь на адкрытым паветры. За апошні тыдзень у Беларусі патушылі больш за 30 узгаранняў у лясах.
Наведваць лясы забаронена на большай частцы тэрыторыі краіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.