У Беларусі аб'явілі конкурс на стварэнне сцэнарыя сацыяльнага роліка
Адкрыты конкурс на стварэнне літаратурнага сцэнарыя сацыяльнага роліка абвясцілі дэпартамент па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі і "Белвідэацэнтр".
Конкурсную працу неабходна прадставіць на папяровым носьбіце, прычым працягласць відэароліка не павінна перавышаць 5-7 хвілін.
Адборачная камісія накіруе дасланыя працы на разгляд журы, якое назаве пераможцаў. Сцэнарыі-пераможцы будуць уключаныя ў вытворчы план "Белвідэацэнтра" і ўвасобленыя на экране.
БЕЛТА