У Беларусі адкрыта каля 900 "аграсядзібаў"

У Беларусі існуе амаль 900 сядзібаў для "аграадпачынку". Летась паслугамі ўладальнікаў такіх сядзібаў скарысталася больш за 70 тысяч чалавек. Сядзібы дзеляцца на чатыры катэгорыі. Першая — гэта сціплыя хаткі з мінімальным наборам паслуг. Чацвёртая — камфортныя сядзібы ў маляўнічых месцах са шматразовым харчаваннем, лазняй і г.д.

Каб адпачыць у сельскай хатцы, дастаткова стэлефанавацца з гаспадарамі, дамовіцца пра час і падпісаць тыпавую дамову арэнды. Гаспадары "аграсядзібаў" не лічацца прадпрымальнікамі, але абавязкова павінныя быць зарэгістраваныя ў мясцовым сельсавеце, паведамляе "Народная газета".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі