У Беларусі асудзілі 700 “ухілістаў” ад вайсковай службы

Каля 700 прызыўнікоў былі асуджаныя летась у Беларусі за ўхіленне ад вайсковай службы. Па выніках летняга прызыву 2007 года ў ваенкаматы не з’явіліся больш за 6 тысяч чалавек. Высветлілася, што большасць з іх (каля 90%) зрабілі гэта несвядома – яны вучацца альбо працуюць за мяжой.  

Нагадаем, адказнасць прызыўнікоў, рэзервістаў і ваеннаабавязаных у Беларусі стала больш жорсткай у 2006 годзе. Цяпер за неяўку нават на медкамісію можа пагражаць арышт да 6 месяцаў. А калі суд знойдзе прычыну ухілення ад войска непераканаўчай, ёсць рызыка правесці за кратамі і 2 гады.

БЕЛТА



Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі