У Беларусі будуць ліцэнзаваць імпарт украінскага піва

У Беларусі падрыхтаваны праект дакумента, які ўводзіць ліцэнзаванне імпарту піва з Украіны. Ліцэнзаванне імпарту піва ўводзіцца з мэтай кантролю за выкананнем абавязанняў, узятых на сябе ўкраінскімі кампаніямі, па ўсталяванні мінімальнага кошту пры пастаўцы ўкраінскага піва на беларускі рынак, паведамляе Наша Ніва. Беларускім бокам было праведзена антыдэмпінгавае расследаванне ў дачыненні піва ўкраінскай вытворчасці.
 
Украінскі бок прызнаў факт дэмпінгу — шэраг украінскіх піваварных кампаній падпісалі дамовы пра ўсталяванне мінімальнага кошту піва пры пастаўках у Беларусь. Права на атрыманне ліцэнзіі на імпарт піва з Украіны маюць кампаніі, якія падпісалі дамову. Назвы кампаній не паведамляюцца.

Па дадзеных дзяржаўнага мытнага камітэту, у студзені-жніўні 2010 г імпарт піва з Украіны склаў 3,421 млн дал (6,7%) на суму $13,2 мільёна (+6,6%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі