У Беларусі будуць ліквідаваныя пяць падаткаў
Кіраўнік дзяржавы зацвердзіў бюджэт Беларусі на 2011-ы год. Як адзначае Першы тэлеканал, ён вызначае значны рост сацыяльных выдаткаў. Так, на адукацыю, ахову здароўя і сацыяльную палітыку ў наступным годзе накіруюць на 40% больш сродкаў, чым сёлета. Агулам выдаткі новага бюджэту павялічацца на 18%. Таксама былі падпісаныя законы аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны і Падатковы кодэксы. Паводле іх, прадугледжаная ліквідацыя 5 падаткаў. А гэта больш чым 700 мільярдаў рублёў, якія застануцца ў прадпрыемстваў на інвестыцыі, павышэнне заробкаў і развіццё.