У Беларусі будуць стварацца сумесныя з Расіяй "вучэбна-баявыя цэнтры"
Цэнтры сумеснай падрыхтоўкі былі і раней / Ілюстрацыйнае фота Мінабароны РБ
У Беларусі будуць стварацца сумесныя з Расіяй "вучэбна-баявыя цэнтры" для падрыхтоўкі вайскоўцаў. Пра гэта ў панядзелак паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі. Сцвярджаецца, што Мінабароны РБ "упаўнаважана на правядзенне перамоваў і падпісанне пагаднення". Відавочна, што гэта фармальнасць. Расійскія вайскоўцы, у тым ліку мабілізаваныя, ужо прыбываюць у нашу краіну і праходзяць навучанне.
Беларусь і Расія дамовіліся пра стварэнне (у РБ і РФ) трох вучэбна-баявых цэнтраў сумеснай падрыхтоўкі яшчэ ў сакавіку 2021-га. У той час гаворка ішла пра ваенна-паветраныя сілы і войскі супрацьпаветранай абароны. Цэнтр падрыхтоўкі ў Беларусі пачаў дзейнічаць восенню 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.