У Беларусі будуць збіраць вядомыя замежныя аўтамабілі?

Вытворцам легкавых аўтамабіляў у Беларусі будуць давацца падатковыя і мытныя льготы. Адпаведны ўказ падпісаў прэзідэнт, інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
У адпаведнасці з дакументам у Беларусі будуць створаныя канкурэнтаздольныя умовы для арганізацыі вытворчасці легкавушак.

Ва ўказе падкрэсліваецца, што зборка машын павінна пачацца не пазней чым праз 30 дзён пасля заключэння дамовы з Міністэрствам прамысловасці. Акрамя таго вытворца легкавушак у Беларусі павінен будзе штогод скарачаць імпарт дэталяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі