У Беларусі бурліва развіваецца вясковы турызм

Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Віктар Янкавенка. З ягоных словаў, сёння вясковы турызм — "кірунак, які найбольш бурліва развіваецца". На 1 студзеня ў Беларусі налічвалася 484 вясковыя сядзібы. У параўнанні з сярэдзінай 2007 г. іх колькасць павялічылася ў 15 разоў. Летась вясковыя сядзібы прынялі 39 тыс. чалавек з 40 краін.
Разам з тым, на думку В.Янкавенкі, вясковы турызм у Беларусі "яшчэ знаходзіцца ў стадыі станаўлення". Пакуль сярэдняя працягласць знаходжання турыста ў вясковай сядзібы — двое-трое сутак. Як правіла, людзі праводзяць на сядзібе сямейны уік-энд або карпаратыўнае свята.

У сітуацыі росту колькасці вясковых сядзіб В.Янкавенка занепакоены тым, што аграэкатурызм "можа страціць у якасці". Вясковыя сядзібы павінны адпавядаць стандартам якасці абслугоўвання, а таксама разнастайнасці паслуг.

Ці распрацаваныя такія стандарты, невядома.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі