У Беларусі часова зачынілі ўсе ланцуговыя каруселі

Усе ланцуговыя каруселі часова зачынілі ў Беларусі. Адпаведнае рашэнне прыняў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Такое рашэнне было прынятае пасля нядаўняга надзвычайнага здарэння ў мінскім парку Чалюскінцаў, калі частка канструкцыі атракцыёна зляцела з цэнтральнага стрыжня і ўпала на зямлю. Тады пацярпелі 7 чалавек, некаторыя сур'ёзна.

Цяпер праводзіцца экспертыза, спецыялісты мусяць даць адказ пра прычыну здарэння, інфармуе "Рэспубліка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі