У Беларусі хочуць стварыць дзяржаўны партал анлайн-казіно

Новы закон дазволіць абкласці падаткамі сэрвісы інтэрнэт-гульняў, якія маюць серверы ў Беларусі, а таксама плануе стварыць уласны партал азартных гульняў. Аб гэтым расказаў міністр па падатках і зборах Уладзімір Палуян.

"Працэс абмеркавання пакуль не завершаны, але, думаю, у гэтым годзе дакумент будзе прыняты, пасля чаго пачнецца праца, накіраваная на практычную рэалізацыю яго палажэнняў", - перадае словы міністра БЕЛТА. Палуян лічыць, што падатак абавяжуць плаціць тых, хто арганізоўвае гульні з Беларусі, гэта значыць размяшчае ў краіне свае серверы.

"Трэба працаваць над стварэннем у нашай рэспубліцы ўласнага партала, з дапамогай якога змогуць арганізоўвацца і праводзіцца азартныя гульні ў інтэрнэце", - дадаў міністр. Па яго разліках, дзяржаўны партал анлайн-казіно можа павялічыць даходы бюджэту на працягу трох гадоў на суму каля 62 мільярдаў беларускіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі