У Беларусі і Расіі немагчыма будзе здаць тэсты TOEFL

У Беларусі і Расіі немагчыма будзе здаць тэсты TOEFL

Міжнародная сістэма ацэнкі англійскай мовы TOEFL прыпыніла правядзенне тэстаў у Расіі і Беларусі,  піша devby.io. Прычынай называецца "абвастрэнне знешнепалітычнай абстаноўкі" — то бок, вайна ва Украіне.

Кампанія патлумачыла ў сваім лісце, што ўдзельнікі тэставання атрымаюць ці ўжо паведамленні на гэтым тыдні: "У іх акаўнтах прадастаўляецца бясплатная спасылка на перанос, па якой яны могуць выбраць новую дату, час і месца тэставання. Агульны тэст GRE дома, TOEFL IBT Home Edition і TOEFL Essentials не будуць даступныя для тэставання ў Расіі ці Беларусі"

Напярэдадні сістэма IELTS таксама заявіла, што прыпыняе здачу тэстаў для расіян. Гэты крок тлумачыўся рашэннкм уласнікаў іспыту — British Council і Cambridge Assessment English.

Сертыфікаты тэстаў TOEFL, якія пацвярджаюць узровень валодання англійскай мовай, патрэбныя для паступлення ў многія ВНУ Еўропы, ЗША і Азіі. Таксама іх патрабуюць розныя замежныя кампаніі пры прыёме на працу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі