У Беларусі каля 3500 вязняў наведваюць праваслаўныя храмы

У Беларусі з 50 тысяч асуджаных каля 3500 наведваюць праваслаўныя храмы. Пра гэта распавёў кіраўнік Цэнтра сацыяльнай рэабілітацыі для былых вязняў Беларускага Экзархата Ігар Раманоўскі. Цэнтр быў заснаваны як структурнае падрадзяленне Мінскай епархіі ў 2003 годзе дзеля сацыяльнай і псіхалагічнай адаптацыі, духоўна-маральнай асветы і адраджэння былых вязняў, а таксама асоб, якія пакутуюць на алкагалізм і наркаманію, паведамляе партал Sobor.by. Духоўнік цэнтра — мінскі святар Васіль Літвінка. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі