У Беларусі кантралёрамі праверана 65% аўтазаправачных станцый

Узмацніць кантроль за рэалізацыяй нафтапрадуктаў запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка.  Гэтае даручэнне ён даў старшыні Камітэта дзяржкантроля Зянону Ломацю, які сёння даклаў пра вынікі сёлетняй дзейнасці сваёй установы.

Паводле матэрыялаў Ломаця, было праверана 65% аўтазаправачных станцый краіны. Было высветлена, што на асобных АЗС якасць паліва не адпавядае патрабаванням.

У адносінах некаторых аптавікоў, якія гандлююць нафтапрадуктамі, распачатыя крымінальныя справы, паведамляе тэлеканал СТВ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі