У Беларусі могуць быць каталіцкія школы, лічыць прадстаўнік Ватыкану

Прэфект Кангрэгацыі каталіцкага выхавання з Ватыкану Зянон Грахалеўскі наведвае Беларусі. 7 снежня ў Гродна ён сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі духоўных семінарый і адказаў на пытанні журналістаў. — Я б вельмі парадаваўся, калі б была магчымасць заснавання школ каталіцкіх ці праваслаўных. Бо гэта было б прызнаннем правоў сваіх грамадзян выхавання дзяцей паводле уласных перакананняў. Каталіцкія школы з’явіліся амаль ва ўсіх посткамуністычных краінах. І гэтыя школы аплачвае дзяржава”, — сказаў Зянон Грахалеўскі пра стан каталіцкай адукацыі ў Беларусі.

У якасці прыклада кардынал прывёў некаторыя краіны Еўропы, дзе Яго Эмінэнцыя неаднаразова быў з рабочымі паездкамі. У Румыніі 90% насельніцтва — праваслаўныя, але і там каталіцкія школы ўтрымліваюцца дзяржавай. Нават у ліберальных Бельгіі і Галандыі больш за 60% дзяцей ходзяць у каталіцкія школы, якія аплачвае дзяржава.

Візіт прэфекта Кангрэгацыі каталіцкага выхавання прымеркаваны да 20-годдзя Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродна. Апроч сустрэч з семінарыстамі, ксёндз кардынал адпраўляе святыя імшы. Заўтра з яго ўдзелам пройдзе цырымонія рукапалажэння ў дыяканы ў галоўным касцёле горада.

Функцыі Кангрэгацыі каталіцкага выхавання ў Ватыкане можна параўнаць са свецкім міністэрствам адукацыі. Ёй падпарадкуюцца каталіцкія універсітэты, тэалагічныя факультэты і духоўныя семінарыі з усяго свету.




Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі