У Беларусі могуць пабудаваць армянскі каньячны завод

Армянскія інвестары да канца года вызначаць, ці гатовыя яны пабудаваць у Беларусі каньячны завод, паведамляе БелаПАН. Галоўнае пытанне для інвестараў у наступным: завозіць у Беларусь каньячны спірт і рабіць з яго напой, альбо завозіць ужо гатовы каньяк і толькі разліваць яго тут. Паводле экспертаў канцэрну “Белдзяржхарчпрам”, у краіне склаўся рынак спажывання гэтага прадукта, яго ацэньваюць у 220-230 тысяч дэкалітраў. 80% каньяка разліваюць на пляцоўках беларускіх прадпрыемстваў і каля 50 тысяч дал гатовага напоя прывозяць у бутэльках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі