У Беларусі могуць павысіць "алкагольны ўзрост" з 18 да 21 года

"Алкагольны ўзрост" могуць павысіць у Беларусі. Нагадаем, цяпер ён складае 18 гадоў. Беларускі ўрад разглядае магчымасць забараніць продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21 года.
Праблемай п'янства сярод моладзі занепакоенае Міністэрства аховы здароўя. Нядаўна яно падрыхтавала і ўнесла ва ўрад змены ў Дзяржаўную праграму нацыянальных дзеянняў па папярэджанні і пераадоленні п'янства і алкагалізма на 2006-2010 гады.

Сярод захадаў, якія прапануюцца, - абмежаванні рэкламы на тэлебачанні слабаалкагольных напояў і піва, павялічыць узрост, які дае права на набыццё спіртных напояў, з 18 да 21 года, а таксама абмежаваць час продажу алкагольнай прадукцыі пасля дзевяці гадзінаў вечара.

Беларускія навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі