У Беларусі можа з'явіцца 500-тысячная купюра

У Беларусі можа з'явіцца 500-тысячная купюра. Гэта вынікае з адказаў на пытанні журналістаў, якія з'явіліся на афіцыйным сайце Нацыянальнага банку 20 студзеня.  

"Увядзенне новага наміналу банкнот знаходзіцца ў стадыі прапрацоўкі", — паведаміў Нацбанк. Адзначаецца, што "рашэнне аб змене ў наяўным грашовым абароце Рэспублікі Беларусь будзе прымацца зыходзячы з сітуацыі, якая складваецца ў эканоміцы, пра што Нацыянальны банк загадзя праінфармуе ўсіх зацікаўленых".

Нагадаем, на сённяшні дзень найбольшай у Беларусі з'яўляецца 200-тысячная купюра.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі