У Беларусі можа з’явіцца “Дзень беларускага адзінства”

Некалькі грамадскіх аб’яднанняў прапануюць аб’явіць 17 верасня Днём беларускага адзінства. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.  Нагадаем, у 1939 годзе савецкія войскі, па дамоўленасці з Нямеччынай, занялі заходнюю Беларусь, якая ўваходзіла ў склад польскай дзяржавы. Такім чынам большасць беларускіх земляў былі аб’яднаныя ў складзе савецкай Беларусі.

У гэтай даце ёсць і свой трагізм, бо ў заходніх абласцях Беларусі НКВД была праведзеная масштабная “зачыстка”, ад якой пацярпелі дзесяткі тысяч чалавек.

Аднак інцыятары ініцыятывы, а гэта праўладныя грамадскія аб’яднанні (такія, як БРСМ, КПБ, Беларускі саюз афіцэраў), лічаць паход Чырвонай Арміі “вызваленчым”. Яны рэзка крытыкуюць спробы “некаторых знешніх і ўнутраных сілаў” скажона падаць падзеі тых дзён.

Зараз ініцыятары рыхтуюць зварот на імя Аляксандра Лукашэнкі. Яны прапануюць разгледзець на чарговым паседжанні вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы пытанне аб унясенні Дня беларускага адзінства ў каляндар памятных датаў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі