У Беларусі можа з'явіцца "левы" кандыдат у прэзідэнты
У Мінску 2 чэрвеня прайшла чарговая сустрэча кіраўнікоў левых сіл Беларусі. У ёй, па звестках www.udf.by, прынялі ўдзел Аляксандр Бухвостаў, Алена Яськова, Сяргей Калякін, Анатоль Ляўковіч. Як паведаміў старшыня Беларускай партыі левых "Справядлівы свет" Сяргей Калякін, па выніках сустрэчы прынята рашэнне выпрацаваць адзіную платформу левых сіл на будучых прэзідэнцкіх выбарах. На думку Калякіна, наяўнасць такога дакумента з'яўляецца добрым падмуркам для вылучэння кандыдата ў прэзідэнты ад левых сіл.