У Беларусі на 1 капейку патаннелі бензін і дызпаліва

У Беларусі на 1 капейку патаннелі бензін і дызпаліва

У Беларусі змяняюцца кошты на аўтамабільнае паліва. З нядзелі, 16 чэрвеня, усе віды бензінаў і дызпаліва таннеюць на 1 капейку, паведамляе прэс-служба канцэрна "Белнафтахім".

Цяпер цэннікі на АЗС будуць наступныя: АІ-92-К5-Еўра — 1,57 рубля, АІ-95-К5-Еўра —  1,67 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 1,89 рубля, ДП — 1,67 рубля.

Зніжэнне коштаў на паліва "Белнафтахім" тлумачыць тым, што нафта для беларускіх НПЗ патаннела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі