У Беларусі на траціну знізілася злачыннасць сярод падлеткаў
У Беларусі сёлета на траціну знізілася злачыннасць сярод падлеткаў. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела арганізацыі працы інспекцый па справах непаўналетніх упраўлення прафілактыкі МУС палкоўнік міліцыі Віталь Янчын. У першыя два месяцы 2018-га было зарэгістравана ўдвая менш асабліва цяжкіх і цяжкіх злачынстваў з удзелам непаўналетніх у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Асноўнымі правапарушэннямі падлеткаў па-ранейшаму застаюцца крадзяжы (больш за 46%), а таксама хуліганства, інфармуе сайт mvd.gov.by.
Удзельная вага падлеткавай злачыннасці зменшылася да 2,2%. Па словах Янчына, такога мінімальнага паказчыка ў Беларусі яшчэ не было.