У Беларусі налічваецца меней за тры мільёны інтэрнет-карыстальнікаў
Меней за тры мільёны інтэрнет-карыстальнікаў можа налічвацца ў нашай краіне. Аб гэтым заявіў міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. Ён спаслаўся на дадзеныя статыстыкі, аднак лічыць іх не зусім дакладнымі. Панцялей мяркуе, што дакладная лічба можа з'явіцца па выніках перапісу насельніцтва.
Беларускі партал tut.by нагадвае, што існуюць розныя пункты погляду на колькасць інтэрнет-карыстальнікаў у нашай краіне. Яны вагаюцца ад 2,7 млн да 6 млн.
Беларускі партал tut.by нагадвае, што існуюць розныя пункты погляду на колькасць інтэрнет-карыстальнікаў у нашай краіне. Яны вагаюцца ад 2,7 млн да 6 млн.