У Беларусі не будзе дзяржрэгістрацыі электронных паштовых скрынак
Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. Дзяржрэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў прадугледжваецца прэзідэнцкім указам №60 "Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт" ад 1 лютага 2010 года. Першапачаткова планавалася, што скрынкі электроннай пошты, у тым ліку фізічных асоб, будуць падлягаць рэгістрацыі.
Цяпер чыноўнік і заявілі, што па выніках перамоваў з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання было прынята рашэнне адмяніць абавязковую рэгістрацыю паштовых скрынак. Гэта датычыць як юрыдычных, так і фізічных асоб.