У Беларусі неўзабаве з’явяцца “інтэрнэт-маршруткі”

З 2011 года ў беларускіх маршрутках з’явіцца бясплатны доступ у Інтэрнэт. Праект знаходзіцца на апошняй стадыі распрацоўкі і будзе рэалізаваны на аснове тэхналогіі 3G. Зрэшты, кожны перавозчык будзе самастойна прымаць рашэнне наконт таго, браць ці не браць плату за інтэрнэт-доступ з пасажыраў. Аўтар праекту, аўтадылер Ford і сотавы аператар створаць умовы, пры якіх паслугу можна будзе зрабіць бясплатнай.

“Інтэрнэт-таксоўкі” павінны пачаць працу ўжо ў студзені 2011 года. Плануецца, што першыя такія маршруткі з’явяцца ў Мінску, Віцебску, а таксама на міжгародніх маршрутах, паведамляюць Аргументы.ру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі