У Беларусі новы тэмпературны рэкорд — -35 градусаў

У ноч з 19 на 20 лютага найбольш нізкая тэмпература за гэтую зіму была зарэгістраваная на метэастанцыі Езярышча Віцебскай вобласці, паведамляе БЕЛТА.

Аслабленне маразоў у Беларусі прагназуецца напрыканцы лютага — у пачатку каляндарнай вясны. Сакавік пачнецца з адлігі, хоць у першай палове месяца прагназуецца да мінус 15-20 градусаў. Тэмпература паветра ў першы месяц вясны чакаецца ў межах сярэдняй кліматычнай нормы. Колькасць ападкаў таксама будзе ў межах нормы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі