У Беларусі пачалі вырабляць мабільныя тэлефоны
Беларускае прадпрыемства "Прамсувязь" арганізавала зборачную вытворчасць сотавых тэлефонаў з падтрымкай Wi-Fi і магчымасцю працы ў стацыянарнай сетцы.
Першыя апараты "Евротеф-М" з'явяцца ў продажы ўжо ў красавіку. Каштаваць яны будуць да 300 тысяч рублёў.
Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Іван Рак. Паводле яго слоў, сотавыя будуць збірацца з кітайскіх камплектуючых. Яны могуць выкарыстоўвацца адначасова ў якасці мабільнага і радыётэлефона з зонай прыёму да 20 метраў у памяшканні.
Тэлефон "Евротеф-М" мае каляровы дысплей, падтрымлівае WAP 2.0/SMS/MMS, забяспечаны камерай, паліфаніяй, вібравыклікам і іншымі стандартнымі функцыямі.
БЕЛТА