У Беларусі пачынае працаваць Місія МАГАТЭ
16 студзеня ў Беларусі пачынае працаваць Місія МАГАТЭ (місія SEED). Прадстаўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі ацэняць бяспеку пляцоўкі ў Астравецкім раёне і ўсяго праекта пабудовы Беларускай АЭС. Вядома, што гэта вядучыя сусветныя эксперты з такіх краін, як ЗША, Польшча, Францыя, Румынія, Венгрыя, Турцыя.
На мінулым тыдні МЗС заявіў, што міжнародныя эксперты прыязджаюць у нашу краіну на прапанову беларускага боку. Іх даклад чакаецца не раней сакавіка 2017 года.
Місія МАГАТЭ будзе працаваць у нашай краіне да 20 студзеня.