У Беларусі пачынаюць сумесную з Кубай вытворчасць лекаў ад раку

У Беларусі будуць выпускаць прэпараты для лячэння анкалагічных захворванняў па кубінскіх тэхналогіях. Пра гэта паведаміў амбасадар Беларусі на Кубе Уладзімір Астапенка.

У адказ Беларусь спадзяецца наладзіць зборку сельгастэхнікі і будаўніцтва аграпрамысловых комплексаў на Кубе.

Тэлеканал СТВ паведамляе, што аб'ём гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Кубы і Беларусі па выніках 2012 года перавысіў 100 мільёнаў долараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі