У Беларусі падаражэла гарэлка

Гарэлка падаражэла ў Беларусі з 11 ліпеня. Адпаведную пастанову прыняло Міністэрства эканомікі. Рознічныя цэны на гарэлку павышаюцца на 4%. Цяпер гарэлка "Крышталь Класічная", "Белая Русь срэбраная" каштуе 6170 рублёў за бутэльку 0,5 літра без кошту посуду.

"Інтэрфакс" адзначыў, што павышэнне рознічных цэнаў на гарэлку зроблена для кампенсацыі росту акцызу і падаражэння кошту зерня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі