У Беларусі падаражэлі паслугі сувязі і інтэрнэт

 У Беларусі падаражэлі паслугі сувязі і інтэрнэт

Ад 1 верасня ў Беларусі падаражэлі паслугі сувязі і інтэрнэт. Свае тарыфы ўзнялі мабільныя аператары МТС і Velcom — падаражэнне склала да 2,9%. Таксама выраслі кошты на асобныя пакеты паслугаў ад “Белтэлекама”, піша TUT.by

Напрыклад, абаненцкая плата на папулярным тарыфным плане МТС “Безліміцішча” раней была 16,37 рубля, а цяпер складае 16,84 рубля. Тарыф “Выдатны” меў абанплату 9,06 рубля, а цяпер стаў 9,32.

У аператара Velcom змены абанплатаў на розных тарыфах такія: напрыклад,  “Камфорт” — 11,43 (было 11,11), “Лайт” — 8,63 (было 8,39), Smart Бясконцы — 57,64 (было 56,02).

У “Белтэлекама” на 20 капеек падаражэў пакет “Дамасед Старт”, “Дамасед XXL” і “Камфорт экспрэс”, “Рэкорд New” — на 50 капеек, “Рэкорд 10” — на 90 капеек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі