У Беларусі пасля калядных святаў назіраецца ўздым грыпу і прастудаў
Павышэнне захворвання грыпам і вострымі рэспіраторна-віруснымі захворваннямі адзначана ў Беларусі ў першы тыдзень пасля святаў.
Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Беларусі. З 7 па 13 студзеня ў кантрольных гарадах краіны зарэгістравана больш за 40 тысяч выпадкаў захворвання ВРВІ і грыпам, што ў 2 разы больш у параўнанні з папярэднім тыднем.
Па папярэдніх прагнозах, эпідэмія грыпу ў Беларусі можа наступіць у канцы студзеня — пачатку лютага.
“Інтэрфакс”