У Беларусі павялічылася колькасць хворых на алкагалізм

Каля трохсот тысяч чалавек стаяць на ўліку ў наркалагічнай службе Беларусі. Пра гэта паведаміў галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Максімчук. Рост колькасці такіх пацыентаў за мінулы год склаў 4%. Колькасць хворых непаўналетніх павялічылася на 5%, жанчын — больш, чым на 15%. Каля 6 тысяч тых, хто стаіць на ўліку, — хворыя на наркаманію, больш за 500 чалавек — на таксікаманію.

Па словах Максімчука, летась ад няшчасных выпадкаў і атручэнняў алкаголем памерла больш за 3 тыс. чалавек, здзейснена прыкладна такая ж колькасць суіцыдаў на глебе спіртнога.

Па звестках Міністэрства статыстыкі і аналізу, продаж алкагольных напояў летась у Беларусі склаў каля 10,5 літраў абсалютнага алкаголю на душу насельніцтва. У 2005 годзе гэта лічба складала крыху больш за 9 літраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі