У Беларусі павялічылася колькасць насельніцтва
З пачатку года беларусаў стала на 6 тысяч 929 чалавек больш.
Натуральнае змяншэнне насельніцтва ў студзені-верасні 2014 у параўнанні з адпаведным перыядам 2013 года паменшылася на 75,3% - да 1545 чалавек. Міграцыйны прырост у студзені-верасні гэтага года склаў 8474 чалавекі, паведамляе БелТА са спасылкай на Белстат.
Колькасць жыхароў сёлета павялічылася ў Мінску з 1921,8 тыс. чалавек на 1 студзеня 2014 да 1929,3 тыс. на 1 кастрычніка.
У студзені-верасні гэтага года ў краіне нарадзілася 89241 дзіця, памерла - 90786 чалавек.