У Беларусі плануецца пабудаваць звышхуткасную чыгунку

Беларуская чыгунка ў далёкай перспектыве плануе пабудаваць звышхуткасную чыгуначную магістраль, на якой будзе арганізаваны рух цягнікоў да 300 км/г. Пра гэта паведаміў у чацвер першы намеснік начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Лапцінскі. Па яго словах, указам прэзідэнта Беларусі ў краіне зарэзерваваныя землі, па якіх будзе праходзіць такая хуткасная магістраль.

Ён адзначыў, што такі рух будзе арганізаваны па маршруце Масква-Мінск-Брэст з перспектывай інтэграцыі ў чыгуначную сетку Заходняй Еўропы. Аднак, калі гэта адбудзецца пакуль сладана сказаць, паколькі патрэбныя сур'ёзныя інвестыцыі. Цяпер чыгуначнікі працуюць над паскарэннем руху ў наступным годзе па лініі Брэст-Масква да 160 км/г.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі